Надзея

Горкім пустазеллем
Зарасло ўсё поле.
Адабраўшы волю -
Адабралі долю.

З-за нябачных кратаў
Цягнуцца да сонца
Рукі жней, аратаў
У нябёс ваконца.

Пакуль сонца ўсходзіць,
Скрозь жыве надзея:
Жыта волі ўродзіць!
Толькі трэба дзея...


17.09.2017


Рецензии