Крэ насьць

Крэўнасьць.

А мне бы бегчы, бегчы, бегчы
Да тых мурогаў, да лясоў,
Да сваіх родных, да стрыечных,
Да незабыўных галасоў,

Што ад народзінаў наданы,
Што ў доўгіх ростанях жывуць,
Якіх Вялікасьцю клікаю
І крэўнай еднасьцю нясу

І каб з душы не пазбыць у стэпах
Таго ні кропелькі адной  -
Бягу, бягу, бо ўдосталь зьведаў
Я прагу крэўнасьці маёй.
-16.09.17.


Рецензии