Айчыне!
Толькі ты!
Бо стук сэрца майго чуеш
Праз гады
Бо чытаеш мыслі, думы,
Сцiслы сказ,
Не даеш узняцца суму
Кожны раз!
Дзень у дзень цябе чакаю
Тут заўжды
Моры хай перасыхаюць
Без вады,
Але я цябе сустрэну
У нейкі час
Маю памяць, маю зьмену
Мой расказ!
Нараджаю бо с табою
Слоў радкі,
Хоць не разам мы абое
Лёс такі
Ці звядзе гасподзь дарогі?
Нам не знаць,
Але буду да знямогі
Цябе шанаваць!
Свидетельство о публикации №117091710499