Феi пекнаты!
Паглядзець на любы край,
Грыву дзе вятрыску пожні
Чешуць зазвычай.
Дзе вясной салоўка звоніць
Пад чаромухі дурман
І паўзе, кусты палоніць
Кужалем туман.
А наўкол такая ціша
Зоркі нібы ліхтары
Месяц рожкамі калыша,
Недзе ўгары.
Долу ён страсае зоры,
Калі да пары
Яны згаслі. Метеоры
Падаюць на лес стары.
На сярпочку Ларэлея
Мые валасы
Серабро іх брыз развее
Ў капелькі расы
Усё заснула ў родным краю
Вёскі і кусты.
Сноў салодкіх пажадаю,
Феі пекнаты!
Свидетельство о публикации №117091600474