15, 09, 2017
______________________________
Ну, хто пра што, а я пра рэвалюцыю. Хоць не мужык, а думкі пруць, як мо ў некага палюцыі. Жаданне мо нясцерпнае ўжо... Ці што... А толькі бо няма спадзёву на Піхто, хоць ён і ў паліто, і капялюшык мае... Так, нішцяк! Самім нам трэба брацца, бо бардак! Не робіць працу нашую ніхто. Такі вось лёс. На Беларусі нам патрэбен воз, які пацягнуць толькі мо на захад. Хто б не ўпрогся ў тую калымагу. Пакуль не абярэм сабе мы зорку, якая нам пакажа гарызонты пэўныя, не будзе нам душэўнага спакою. І не патрэбна тут ні срэбра і ні золата . Прысутнічаць на Плошчы па ахвоце... Каб нам усім як- небудзь выляцець ...з балота гэтага ...
Свидетельство о публикации №117091510919