Ядлавец Бел. мова

Ядлаўца варушэнне галінкамі
Запазухай бескарыснай маёмасьці
Адлюструе ў вачах маіх думкамі
Адчуванне тупой нерухомасьці
Шэпат жоўклага лісьця пад скураю
Ёй настала гадзіна збуцьвець
Як і ўсё што аднойчы распусціцца
Спарахнее адзначыўшы смерць
Рэха болю ніколі не зменьшыцца
Трэба толькі няспынна ісьці
Перабрэхвацца, цудамі цешыцца
І аднойчы дарогу знайсьці
Гэта смутак па праўдзе ня спраўдзіцца
Ядлаўцовым водарам тхне
Можа я не такі як вам хочацца
Але - вы не карысныя мне ...
Наглытацца салодкага воцата
Толькі гэдак я здолю маўчаць
І пад гукі чароўнага Моцарта
На труне будуць кветкі ляжаць
Варушыся пад поўсьцю мой ядлавец
Сваёй ігліцай душу раздяры
Не магчыма трываць паўсюдны піздец
Пасярод, унізу, угары...
Кроплі цёплай крыві
Сведкі мае
Мой зварот будзе тычыцца ВАС:
Калі я па жыцці адракуся ісьці
Пападуся пад чыйсьці абцас
Разарвіце у шчэнт маіх жылаў вянец
Разсячыце ў двае галаву
А пад рэбры напхайце сухі ядлавец
Бо інакш я ўжо не магу...

 13.11.16


Рецензии