14, 09, 2017 Грибная баллада
;Мясцовы драйв ... Грыбы збірай, то атрымаеш ты яго напоўніцу. І мары нечыя знянацку споўняцца. Калі няма між іншым іншых, то самы раз грыбніцу нішчыць ))). Сама шчасліваю была, калі на купу рыжыкаў я зранку набрыдала. У вераску, сярод вясковых купін зверабою, пасадак немаўлятак хвойных ...грыбы...грыбы...грыбы... паўсюль, як вока бачыць.Ну і пачынаеш ты карачыцца. Прыляжаш ці прысядзеш хоць... і вось яны. Па двое ці па трое, нават... бягуць, як быццам , следам за табою. Ты галавой усё круціш ...круціш, ужо вочы грыбам збаламучаны. Закрыеш іх , грыбы ў радок і самі скокнуць у кошык бы наровяць. ;
Рецензии