Прабачай!
Што ізноў табе пішу,
Можа сьветлы сон прысніцца,
Як я выкажу душу.
Можа думкі і надзеі
У парадак прывяду,
Калі твой адказ сагрэе
У сэрцы холад і нуду.
Прабачай, бо няма болей
Нават с кім пагаварыць,
Толькі кнот жыцця паволі
Дымна тлее, не гарыць!
Прабачай і добрай ночы
Ды салодкіх сьветлых сноў
Хай Марфей нам сплюшчыць вочы
Аж да першых пявуноў!
Свидетельство о публикации №117091305946