Пятакаленавiты
Не тое, каб патаемна-
Разбоўтана, не грунтоўна
У школы йдзем. Не праз сцены
Ўлятаемо, не праз вокны-
Мы, пятакаленавіты!
Дзвярыма імпэт маркотны.
Штопершы – таленавіты.
Дык не ваўкалак заўзяты,
І не крывацмок галодны,
Я, каленавіт штопяты.
Я не езуіт – я модны!
У жаўранкі з галубамі
Кашулі павышываці
Паспелі паціху самі
Чуллівыя нашы маці.
Спалох! Абярэгі-латы:
Не волаты – проста дзеці!
Казалі нам нашы таты:
У смецце нас не падзеці.
Каб пакаштаваць пашаны-
Мы вольнымі застаемся
Бацькоўскімі спарышамі;
Дык парасткамі праб’емся
Праз школьныя забабоны,
Каб слова ўлупіць на дошцы!
Мы, дзеці пятай калоны,
Магчымыя пераможцы.
http://www.youtube.com/watch?v=rg0bKsmxZLQ
http://www.youtube.com/watch?v=y1YbhC5spzE
Свидетельство о публикации №117091200708