Яблыкi у туман

Горка-салодкі смак...

Яблыкі пасыпаліся ў траву.
Туман сцелецца долам,
Сутыкаецца з сонцам.
Няма барацьбы.
Ёсць мяжа,
Памежжа такое,
Дзе сустракаюцца розныя рэчы.
Не сутыкаюцца.
А ўзаемапранікаюць.
Чырвона-барвовыя яблыкі
Ў тумане і сонцы.
Што з гэтага будзе?
Арабіна ў штучным мёдзе,
Горка-салодкі такі смак.
Не зразумелая думка.
Але ў горка-салодкім
Няма горычы.
Змяняецца змест з'яў
І склад рэчываў.
Ўсё нязвыкла.
Нечакана. Наадварот.
Хіба так і было замыслена.
Я хачу яшчэ глядзець.
Як сыпяцца яблыкі ў туман.

12 верасня 2017 г.


Рецензии