Мы устанем шчыльна...
Мы здолеем сказаць, што мы -- народ,
Якога аніхто скарыць не здолеў,
Бо мы з ліцвінаў. Наш магутны род.
Мы здольны сёння разам аб'яднацца,
Каб захаваць гісторыю зямлі.
Няхай нас веры здраднікі баяцца,
Што на растрэл у лес народ вялі .
Вось толькі дзеці іх не знойдуць сілы,
Каб закаваць ліцвіна ў ланцугі.
На Беларусі жыта каласіла --
Плылі палёў жытнёвых берагі.
А Вы, хто здрадзіў мове і сумленню --
Бяжыце прэч з намоленай зямлі!
Бо мы сваё, патрачанае, вернем
І заспяваем песні для сям'і.
Іграй, дудар, сваёй свабоды ноты! --
У іх жыве наш нескароны дух:
Адвечны гімн любові і свабоды,
Дзе набірае моц народны рух.
11.09.2017
Свидетельство о публикации №117091109668