На Далонi

Мы ўсе шукалi цяпла.
Прыйшла зiма, і мы ізноў па-за законам.
I нехта сцiсьне кулак,
Бо выпаў снег, i мы цяпер як на далонi.

I мы нiбы ганчакi
Iмкнем сярод начных палёў прэч ад пагонi.
На ўсе чатыры бакi
Пусцiў нас той, хто бачыць нас як на далонi.

Мы ня кранемся зямлi,
Ня ўбачым зор, апошнiя коннiкi поўнi.
Мы будзем жыць як жылi,
Пакуль мы тут, пакуль мы ўсе як на далонi.

Прабач за ўсё, што не так.
Мы маем час забыцца на ўсе забароны.
Пакуль ня сцiсьне кулак
Той, хто цяпер трымае нас на далонi.

1993, CD 'Танцы на Даху', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.


Рецензии