Зорачцы

Стаць хачу табе сонейкам я,
І хай крапае дожджык без стомы,
Важна ведаць, што зорка твая,
Узыйдзе вечарам у час вядомы!

Каб на небe ўбачыць яе,
Барэй-дружа рассуне аблокі,
Бо без зоркі душа не пяе
І не чутны каханае крокі!

Таму буду я вечар чакаць,
Буду пільна ў неба ўглядацца,
Каб усходу яе не праспаць
Каб хоць зорамі душ паяднацца!


Рецензии