Горад наш

Святлом добрых вачэй,
Цеплынёю начэй --
Для сябе і гасцей,
Горад наш, маладзей...
Пад усплеск моцных рук
Маладосці сябрук --
Зноў кружы ў летні час,
Маладзечанскі вальс.

Горад наш, замані
Нас у гэткія дні...
Да світальнай пары
З намі зноў гавары:
Няхай песні гучаць,
Не даюць нам маўчаць.
Фестывалем чаруй, --
Свой настрой нам даруй.

Для сябе і гасцей,
Горад наш, маладзей...
І пакліча зноў нас
Маладзечанскі вальс...
Пад усплеск моцных рук
Нашых мараў сябрук, --
Над Гасцінцам кружы,
Шчасцю шлях укажы!

Няхай песні гучаць,
Не даюць нам маўчаць, --
Зноў кружы ў добры час,
Маладзечанскі вальс!


Рецензии
Вельмі добра!!Увы, только читаю на мове....)))Но все понимаю!С теплом, Алла.

Алла Верная   04.02.2019 21:31     Заявить о нарушении
Здравствуйте!
Спасибо Вам, Алла, за внимание к моему творчеству.
Поздравляю Вас с праздником и желаю Вам успехов!
С уважением

Наталья Позднякова Юрченко   08.03.2019 14:43   Заявить о нарушении