Матулечка цудоуная мая
( песню в исполнении белорусского хорового коллектива "Ваколица" можно послушать на сайте "Изба-читальня", автор странички Марсель)
Маёй любай мамачцы Сафіі Васільеўне Супрун прысвячаецца, якая зараз жыве на нашай роднай Гродзеншчыне, у вёсцы Залацеева, Зэльвенскага раёна, а ў яе асобе, усім матулечкам, чые дзеці раздзяляюць мае думкі.
Яна ў нас падобная на кветку
Матулечка цудоўная мая.
Ласкава называе ўсіх нас - дзеткі
званлівым галасочкам салаўя.
Пяшчотай захінае, як малечу,
Хоць мы даўно дарослыя ўсе.
Я матчынай усмешкай дом уквечу
І шчырасці развешу пакрысе.
Няхай яна нам свеціць, як ліхтарык,
Ахоўвае малітвай ад бяды.
Пакуль матуля ёсць, нас час не старыць.
Ты з ёй - дзіця і вечна малады.
Перад сусветам, святасцю бяздоннай,
Малюся я штодзённа ўсім Багам
За лепшую з жанчын, маю Мадонну,
За маці - найсвяцейшы ў свеце храм!
На фото мы...Мои любимые: мама, сестричка и братик.г. Минск, фойе ресторана.
P.S.
Спасибо замечательному композитору и аранжировщику Александру Борисевичу за музыку и сделанную им песню на эти слова, а также замечательному хоровому коллективу "Ваколица", который впервые исполнил эту песню на концерте 8-го марта 2018г.
Свидетельство о публикации №117090508407
Ты з ёй дзіця і вечна малады.
Цудоўна! Цудоўна сказана, і цудоўна, калі матуля - ёсць! Здароўя і многіх гадоў матулі Вашай!
Клавдия Семеновна 05.09.2017 19:28 Заявить о нарушении
Здароўя Вам і дабрабыту. З павагай. Людміла.
Людмила Воронова Супрун 06.09.2017 09:45 Заявить о нарушении