Шлях
Не ведаю ні Турцый ні Балі
Што часам адной зьнічкаю сагрэты,
А часам мінакамі, што пайшлі
У небыццё у веку маладым
Наканаваўшы памагаць другім.
І я іду. Канца шляхам не бачу.
Мінаю гарады, мястэчкі, сёлы.
Я не адзін і ад тугі не плачу,
Ёсць родны кут і сябра ёсць вясёлы,
Што сагравае сэрца мне прыветам
Ня важна ці зімой прыйду ці летам!
Дык дзякуй Богу, што дае сяброў!
Без іх не дасягнуць нам нашай мэты,
Бо ў адзіноце застывае кроў
І думкі кружацца наўкола ўсёй планеты.
Даруйце мне сябры маю тугу,
Ды без яе я часам не магу!
Яна дае унутраны мне зрок
І дазваляе часам аглядацца,
Напрамак выбраць і адладзіць крок,
Каб не прышлося зноў назад вяртацца.
Каб вёў мяне ня ходжаны шлях гэты
І да сяброў і да жыццёвай мэты!
Свидетельство о публикации №117090309295