Vienna Capitals-Нёман 4 5

Эмоцый шмат, думак таксама,
Але ці трэба іх запісваць?
Не ўпэўнена, але ж прывыкла
Я імі з вамі ўжо дзяліцца.

Мне сумна зараз, вельмі сумна…
І не таму што мы прайгралі
Мне крыўдна зараз за каманду:
На 3 ачкі яны гулялі!

А калі ўспомніць увесь выязд
Шасці ачкоў былі мы годны!
Вы сапраўды іх заслужылі!!!
Для нас ты лепшы, Нёман-Гродна!

На жаль, не ўсё тут атрымалась,
І шмат разоў мы прапускалі,
Але ж нягледзячы на гэта
Ні разу рук не апускалі!

 Хай на дзве шайбы адставалі,
Калі мы шлі на перапынак,
Аўстрыйцаў хутка мы дагналі
Ўпэўнена і без размінак!

І распачаў усё тут Паша:
На 2:1 перамяніў лік,
Пасля забіў нумар сямнаццаць:
Весь дом чуў радасны мой крык)

Не абыйшлося тут без Глеба
І Канстанціна перадачы –
Настрой адразу скокнуў у гору
І з ім паўБеларусі скача!)

Пасля ізноў рванулі венцы,
10 хвілін іх даганялі!
Кідком Ляўшы з падачы Рэмеза
Нарэшце,  зноў мы лік зраўнялі!

Пасля быў вельмі крыўдны гол,
Нервы патроху ўжо здавалі…
Не далі венцам трох ачкоў:
Няхай адно, але забралі!

Зноў вылучаецца тут Паша,
У Кіслага ёсць перадача,
Да перамогі не хапіла
Ізноў чуць-чуць, я ледзь не плачу…

Зноў хлопцы праявілі мужнасць,
Калі ў меньшасці гулялі,
Калі  ўпралом ішлі наперад,
Сябе да кроплі аддавалі!

І ім было за каго біцца!!!
Быў цэлы сектар за плячамі!
Нізкі паклон вам, Гарадзенцы!
Мацней аўстрыйцаў вы крычалі!

Але падзяка не за гэта:
Вам і мяжа не перашкода!
За вашу вернасць і адданасць
Хай ганарыцца вамі Гродна!

Буліты, кажуць, латарэя..
І нам ізноў не шанцавала,
Але надзею не губляем
Дайсці хаця б… да паўфінала! ;)

Я ведаю пра нашы шанцы!
Не трэба быць тут хакеісткай,
Каб разумець лічбы ў табліцы…
Назло ім буду аптымісткай!!!

Яшчэ раз дзякую камандзе!!!
Гуляеш ты заўсёды годна!
Шкада, не ўсіх я тут назвала!
Наперад Нёман! Толькі Гродна!
02.09.17


Рецензии