Мятлушкамi развiтваецца лета
Лагодным адлятае матыльком.
Крапіўніца на падваконні
Не варухнецца, быццам спіць.
Паўлінавочка ў хату ўляцела,
На пол упала, як ад стомы.
Успаўзла павольна на далонь.
Сыходзіць лета.
Асаблівае паветра.
То подых восені
Ў апошні тыдзень жніўня.
Лісток крыху пажоўклы
На яшчэ зялёнай траўцы.
Вяргіняў красаваннее, хрызантэм.
Наготкі высахлай насенне, -
Паварушы й яна аспле смела
Яго наўпрост у наступны год.
На досвітку туман,
Прыемны, свежы,
А нанач дождж імжыць,
Ён дробны-дробны...
У садзе яблык недаспелы.
І сонца свеціць цэлы дзень.
Ды дзень паволі карацее.
Вось так па сцежцы
Па траве яшчэ зялёнай
З апалым там ды сям лісцём
З букетам хрызантэм
Пад дожджык дробны-дробны
Мы крочым ў восень...
А восень
Будзе цёплай і лагоднай.
Стракатаю мятлушкай
На руцэ маёй.
27 жніўня, 3 верасня 2017 г.
Свидетельство о публикации №117090310372