Ляжу адзiн у задуменнi
Свідрую час ашклёным вокам,
Як светлякі ў летняй ночы,
Успыхне знічкай зрок дзявочы
І згасне, як той дзень асенні,
Ці адляціць кудысь далёка.
Дзесь там, далёка на Ўсходзе,
У старане, што сэрцу міла,
Дзе сон юнацтва - лік дзявочы
Які я бачыць быў ахвочы,
Цьвіў краскай маку ў агародзе,
Што маміна рука садзіла.
Ен светляком зваў за сабою
І сэрца ёкала ад шчасця,
І кроў у жылах аж кіпела
Ды біла дрыжыкамі цела,
Як на рамонку варажбою
Гадаў сустрэча ці ўдасца.
О, гэта быў мой рай зямны
Адначасова і нябесны,
Калі лічыў я дні без стомы
І мроіў сон усім вядомы,
Што прыйдзе час і мне яны
Пакажуць шлях да шчасця чэсны.
Ды час ішоў за годам год
І я, пражыўшы больш паўвеку,
Прыйшоў да горкае высновы,
Што хоць я да ахвяр гатовы
Ды аднаму ісці ў паход
Не вельмі плённа чалавеку.
Я адшукаў сяброў сабе
Ці аднадумцаў для дарогі
Да мэты, жыць каб без хваробы,
Як шчасця найвышэйшай пробы!
Каб не прайграць у барацьбе
Пазбыцца болю і трывогі.
На тым шляху я на здзіўленне
Сустрэў людзей цудоўных многа
Аб іх жыцці і іхняй долі
Спрабую я пазней паволі
У маіх вершах хай ня строга
Ды даць хоць сціслае ўяўленне.
Прабач, ды болей няма сілы
Пісаць радкі. Дрыжыць рука.
Хоць думка спаць пака не хоча
І верша ніць плясці ахвоча,
Ды воку сон ўсё ж болей мілы,
Бывай чытач! Пака, пака!
Свидетельство о публикации №117090208310