Зоркамi усыпана неба...

* * *
Зоркамі ўсыпана неба,
Космас ахутан імглой.
Лёгкія шэрыя цені
Хутка плывуць над зямлёй.

Месяц, у золата ўбраны,
Ціха на чоўне плыве.
Там прыгажуня Венера
Стрэлы пускае свае.

Кажуць, калі тыя стрэлы
Ў сэрца каму пападуць,
Той будзе, пэўна, век цэлы
Раны ад стрэлаў тых чуць.

Што гэта там праляцела?
Ці паказалася мне?
Вострыя стрэлы багіні
Быццам папалі ў мяне.

Опубликовано в газете «Маяк Палесся»
24.11.1977, № 139


Рецензии