EV Zug- ХК Нёман 3-2
Мы не здабылі перамогі,
А я чамусьці усміхаюся
І унутры няма трывогі!
У думках толькі адно слова
(у кожнага ў Беларусі!)
Пад сэрца грукат паўтараецца:
І гэта слова: ГАНАРУСЯ!
Турніры рознага ўзроўню
Ў краінах нашых адбываюцца,
Але калі гуляе Нёман
Ці ты аб гэтым здагадаешся?
Наш клуб, ты варты гэтай лігі!
І за цябе зусім не сорамна!
Ты прыклад мужнасці і стойкасці!
І узмацняеш толькі гонар нам!
За барацьбу кажу я дзякуй,
Што да канца ты не здаваўся!
Як не давілі б, не душылі –
Упэўнена абараняўся!
І як ляўша хачу аддзячыць
За шайбу першую Арцёму!)
Ён дапамог мацней паверыць,
Што прывязём ачкі дадому!
І пра другую не змаўчу я,
Яе б закідаць пахвалою,
Бо пасля шайбы Вячаслава
Мяне накрыла з галавою!)
На жаль, праціўнік адыграўся,
Абодва раза лік зраўнялі,
І аж да самых да булітаў
Нас у напружанні трымалі!
Не, і пасля не адпусціла:
Я, нават, дыхаць забывала,
Калі глядзела на буліты,
За Нёман так перажывала!..
Яшчэ раз дзякую Камандзе,
Якою вы былі ў матчы!
Асобна Мішы і Нікіце
За важныя іх перадачы!
Ці я нікога не забыла
З прысутных на гульні адзначыць? -
Былі гучней фанатаў Цуга!!!
Для нас усіх то многа значыць!
Вамі таксама ганаруся
За вашу вернасць свайму клубу!
Не шмат хто можа тым хваліцца,
А я ж вамі хваліцца буду!!!
Трымаем курс далей на Вену,
Чакае там усіх падмога!
Пакажам там Сваю гульню мы
І вернемся ўсе з перамогай!
31.08.17
Свидетельство о публикации №117090100418