Размова закаханых

Ты кажаш, што кахаеш? -- Так, кахаю.
-- Ты шэпчаш, што каханне назаўжды.
А я ад думак гэтых уздыхаю,
Іду шукаць спакою ля вады.

Яна глядзіць глядзіць цнатліва, шчыра ў вочы
І лечыць маё сэрца плынню той,
Дзе зорны небасхіл купаўся ўночы,
Ішоў сцяжынай лёсу залатой.

Я ведаю, што крочыць мне з табою
Па шляху тым, дзе Беларусі лёс:
Дзе ёсць пачуцці радасці і болю,
І песня дзён, што напісаў Хрыстос.

Я ведаю... А ты? Ці зможаш верыць
У Дух Святы, у цэласнасць душы?
-- Так, я змагу. -- Тады кахання меру
Ты дзеля веры ў сэрцы беражы.      


Рецензии