***

Мы жывём у краіне суму,
Дзе схаваныя ніці лёсу.
Тут надзея жыцця заснула
Каля яркіх, духмяных росаў.

Тут імкненні, нібы каменне
Параслі пасівелым мохам.
Памяць лёсу ніхто не верне --
Да яго зарасла дарога.

Мы маўчым, бо маўчаннем гэтым
Памяць думкі народа лечыць.
Не дайшлі мы пакуль да мэты,
Не знайшлі мы дарогі вечнай.

А яна нас даўно чакае
І гукае сыноў да волі...
Мабыць, доля людзей такая
Крочыць шляхам сваім паволі,

Каб пасля перайсці праз броды,
Згуртавацца ў Хрыстовай веры
І назвацца ізноў народам,
Што ў адзінства сваё паверыў.
 


Рецензии