Песьня ракi

Лісьце ляцяць,
І дрэвы глядзяць
На тое, як паляць
Траву дзецюкі.
Пудзілы стаяць,
Жывёлы маўчаць, -
Яны слухаюць ціхую
Песьню ракі.

Кастрычнік ідзе,
Спакой на вадзе.
Капаюцца побач
На глебе жукі.
Ліхія агні
Крывавай цішы,
Кладуцца матывам
Песьні ракі.

На беразе пясок,
Украдзены здалёк
Ветрам у сваі кругі.
Тут чорныя крыжы,
Пад імі труп'ё ляжыць,
Мярцвячына слухае песьню ракі.


Рецензии
Почему нет? А, главное, на красивом, но, к сожалению, редко встречающемся, языке!
Похвально, дружище!

Виктор Татьянин   01.07.2018 13:34     Заявить о нарушении