Святло думак
Маліўся за людзей у Боскім храме,
Каб дух народны з вераю ажыў,
Каб сілы зла надзей яго не скралі.
Даруй мне, Божа, несуцешны боль,
Якім шчыміць параненае сэрца.
Дай сілы мне і веры той, адной,
Якая да аблокаў узнясецца.
Малітва дух абудзіць у душы,
З'яднае думкі з абразамі храма,
Каб чалавек душою тут ажыў
І крочыў па дарозе лёсу прама.
Бо толькі вера здольна аб'яднаць
Народны дух у час пануры, воўчы...
Любові і цярпення людзям даць,
Каб дзень змяніў павевы чорнай ночы.
Свидетельство о публикации №117081807268
Ды вось не ўсе пра гэта разумеем.
І вось таму имем, што имем
На гэтай вось часовай паласе...
З павагай,
Сергей Милевский 19.08.2017 09:51 Заявить о нарушении