А вось мяне

Кагосьці цягне да вады,
А вось мяне - больш у лясы:
Да тых бярозак маладых,
Што распускалі валасы,
Калі іх увЕсну заплятаў
Вятрыска стужкай туманОў,
І так ласкава штось шаптаў
На вушка, будзячы ад сноў.
Да траў,  асінак трапяткіх,
Ядлоўцаў, сосен і ялін,
Што з павуцін плятуць вянкі
Для песняў нашых і былін.


Рецензии