По моих следах никто не идёт
І гаворкі гарачай ніхто не пачуе,
Патанае мой дом у густой лебядзе,
У тым доме даўно ніхто не начуе.
Бо яны ўсе пайшлі за бягучай вадой,
У якой люстравалі блакітныя мары,
Толькі многіх жыццё сустракала бядой,
Летуценняў блакіт пахавала ў хмары.
Мне пра тое казалі ў цішы камышы,
Яны сведкам былі, як смактала іх багна.
Памяні іх, Гасподзь, на святочнай імшы,
Калі горыч бяды ўсю выпілі прагна.
***
Я іду па шляхах, дзе цвітуць валуны,
Што Сізіф раскідаў па ўсім свеце
І мой крыж разабьюць у начы калуны,
Бо валошкамі след засявае ўжо вецер.
Свидетельство о публикации №117081202278