Зайздроснiку

Хто ты ёсць, чалавеча, абвешаны зайздрасцю,
Бы каралямі колеру снегу бруднага?
Што ты маеш, апроч папяровай радасці,
Акрамя пустаплецтва бязглузда-нуднага?

Кім ты быў бы, каб зорка ў далонь не трапіла?
Дзе б скакаў: ля трыбуны або над вогнішчам?
І якая пачвара табе параіла
Нават з бліжняга гора ствараць відовішча?

Кім ты будзеш: царом з ледзяной каронаю,
З вокам страшным, сляпым, ад святла заплюшчаным?
Ці зламанага дрэўца забытай кронаю
На ваду невядомай рачулкі пушчанай?

© Кацярына Роўда, 2017г


Рецензии