З табою

З табою поруч да небасхiлу,
Да медзі сонца і срэбра зор.
Насустрач ночы з табою, мілы,
Да маляўнічых лугоў і гор.

З табой па снезе, па сенажаці,
Па сінім моры і па вуглях,
Сплятаць з пачуццяў мы будзем шчасце,
Пераадольваць трывогу, страх.

З табой раздзелім і мед, і горыч
І непрыемнасцяў лебяду.
Куды б ні крочыў ты - буду побач,
На край сусвету
З табой
Пайду

© Кацярына Роўда, 2017г


Рецензии