Скрипач в переходе
Там непрадказальнасці гукау нямала,
Лагоднасцю скрыпка усе разбауляла.
Лісліва баюкала, гладзіла нервы ,
Шаптала на вушка- ты лепшы і першы!
Са слезкамі усіх прабачэння прасіла,
То успомніушы нешта наузрыд галасіла.
Смяялася звонка, вярталася рэхам,
Была заляцанкай прахожым, пацехай.
Ды людзі спяшаліся, нізка галовы ,
Не зведаушы цымусу нават паловы.
За руку узяла усе ж яна некаторых,
Спыніцца прымусіла ,быць з ею поруч.
Свяціліся твары , усмешка вітала.
Уяувіў ён сябе прад вялізарнай залай.
(у сталых гадах , усяму ведау цэну)
Яшчэ у вушах меў авацыі сцэны.
Фрак чорны з адлівам і постаці гонар,
Маэстра узор ,прафесійнасці годнасць,
Няголенасць твару ўсяму ў дапамогу,
Аж душы кранала і лашчыла многіх.
Апошнія ноты , удзячнасць у паклоне,
Ён гукамі сэрцы людскія палоніў……!.
Усё падарункам і па дысідэнцкі
Меў шчырасць падзякі ў апладысментах….!
Свидетельство о публикации №117081103552
Любовь Глазкова 22.04.2023 09:53 Заявить о нарушении