Маё Сянно

Спадзяюся, што вы не адмовіце мне
У тым, каб разам прайсціся па горадзе родным.
Так утульна і хораша ў нашым  Сянне,
Мабыць, з гэтым і вы са мной будзеце згодны.

Тут у вуліцы кожнай ёсць свой каларыт,
Што прыемна заўсёды па іх прагуляцца.
Кветкі позірк прыцягваюць, быццам магніт,
Прымушаючы імі ўвесь час любавацца.

Магазіны, дамы паўстаюць на шляху,
Чысцінёю сваёй паркі радуюць вока.
Вось каплічка, якая ва ўсіх на слыху,
Яна тут, ля дарогі, зусім недалёка.

Зазірнём з вамі разам у кожны куток,
Захапляюць красою яго краявіды.
А вось школа, музей, вось дзіцячы садок
І завулкі маленькія, простыя з віду.

І глядзіцца Сянно ў люстэрка азёр,
Зачароўвае нас прыгажосцю сваёю.
А навокал - раскоша, шырокі прастор
І блакітнае неба над роднай зямлёю.


Рецензии
Лариса, ты с такой любовью описала родной город, колорит каждой улицы тебе по нраву, ты любишь по ним гулять. Заглядываешь в школу, музей. Всё описываешь с любовью. Радости тебе во всём, дорогая. Обнимаю.

Людмила Лукьянцева   02.09.2019 10:16     Заявить о нарушении
Спасибо,что смогла прочесть по-белорусски!

Лариса Гапеева   02.09.2019 12:38   Заявить о нарушении
На это произведение написано 13 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.