Жнивень. Август

А вось і жнівень на парог
Ступіў, як кум, багаты, шчодры.
Прынёс туман грыбны ў лог
І з росаў вытканыя коўдры.

Рыжышчы голыя і пах
Свежападсушанага зерня,
Смак папяровак у садах
І ўспамін, што час не верне.

Спякоту дзённую, як хмель,
Што песціць зрэдку гэтым летам.
З кудлатай пожняй, нібы чмель,
Пад ёрш падстрыжаны палетак.

Буслоў, што зграямі здалля
Над полем кружацца так файна...
І, нібы ветразь карабля,
Плывуць аблокі над камбайнам.


Рецензии