Лёгкi восеньскi лicт
Апалёны святлом яшчэ сонечных дзён
Нiбы кажа мне, дружа, i я быу табою,
маладым i зялёным, жыцця слухау звон...
ды кiдаю свой клён, нiбы хлопец радзiму
але мне не шкада, бо скрозь кола гадоу
я адчуу смак жыцця i калi я загiну
- я амаль ужо загiнуу - загiнуць гатоу
не шкада мне, што скончылась усё гэтак скора
кожны лicт ападзе, не выключнасць i я
нi вясны не шкада, нi жытнёвага сонца
усё у свеце зноу стане "на кругi свая"
1997 2017(ред.)
Свидетельство о публикации №117080802131