Я не згублю Вас, гэта немагчыма...
Міхасю Башлакову
Я не згублю Вас, гэта немагчыма.
Хутчэй за ўсё, Вы згубіце мяне.
Я Вас крануў… і праплываю міма,
Як аблачынка ў ранішнім акне.
Я не згублю да самае магілы
Ні глыбіні адточаных радкоў,
Ні той жывой, ні той кранальнай сілы
Вялікіх, Богам дадзеных Вам слоў.
Я не згублю пакутлівага болю
Чарнобыльскай лілеі на вадзе,
Як не згубіць, што выпала на долю,
Ні Вам, ні мне – ніколі і нідзе.
07. 08. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117080705184