Чародейка
Губляць гадзіны,
Каб прызнацца.
У трох таполях разгубіцца,
Але ні на хвілінку не спыніцца.
Табою я хачу напіцца,
Мая бурлівая крыніца.
Табой здаволіць сваю смагу,
Дабром перакуліць Гасподні вагі.
Ператвараешся ў ваўчыцу
Я бачыў гэта аднім разам.
Ты чарадзея вучаніца,
Ты помсціш людзям за абразы.
Я ведаю, ты чараўніца.
І твой жыццёвы шлях мне ў пакаранне,
Але ж усё роўна за цябе я буду біцца,
Абы пачуць хоць слова пра каханне.
Маю душу прываражыла
І гэтае, каб не зманіць, мне да спадобы.
Хачу жыццё з табой пражыць,
Як фільм адсняты з першай пробы.
Свидетельство о публикации №117080502273