Каханай

Я да сэрца твайго пракладаў доўгі шлях:
Слухаў песні ў лугах і губляўся ў палях.
Цераз цемрадзь дарог несупынных ішоў --
Не знайшоў, што шукаў... Там цябе не знайшоў.

Не на лузе, не ў полі, а ў Храме святым
Я спаткаўся з табою, пачуў той матыў,
Што душою маёй кіраваў шмат гадоў...
За табою да скону я крочыць гатоў.

Ты малітвамі Боскага храма жывеш.
Ты шапочаш мне іх, нібы складзены верш.
Як цябе не кахаць, калі ў сэрцы спакой
Гэтак ціха плыве, бы туман над ракой.

Як цябе не кахаць, калі шчыры пагляд
Пашырае надзеі маёй далягляд?
Калі словы твае, бы малітва ў цішы
Вырываюць каменне з глыбіняў душы.   


Рецензии