Подых лета

Жнівеньскі акорд

Адгукнемся на музыку сэрцаў --
Вось у жніўні -- не трэба вясны.
Подых лета загарам пальецца
На далоні, трывожачы сны.

Галасамі -- жыццёвай крыніцай
Акунемся ў знаёмы блакіт...
Блаславі нас, Гасподзь, таямніцай:
Наша шчасце, застанься такім!


Рецензии
Наталля, дужа добры верш!
Спадабаўся! Каларытны, гучны і сапраўды шчаслівы.

Вось у жніўні -- не трэба вясны.

Якія глыбокія думкі і пачуцці!
Радасці Вам, шчасця і натхнення!
З цяплом! Ала.

Алла Богуш   20.08.2017 07:48     Заявить о нарушении
Мая ўдзячнасць Вам, Ала!
З павагай

Наталья Позднякова Юрченко   20.08.2017 15:20   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.