А можа будзе у нас з табою усё iначай!?

Сама не ведаю чаго чакаю ад цябе,
Бо вобраз твой зусім мне не вядомы.
Сама малюю незнаёмы твар у сне
Ружовым колерам у рознакаляровым
Такім блакітным, яркім і атласным,
Што аж свядомасць духам забірае.
І быццам кожную хвіліну перад Богам
Я як на споведзі пра нас распавядаю.
І хай жыццё нясе нам вельмі шмат прыгодаў,
Я буду моц сваю трымаць і не здавацца,
Бо я малюю цябе быццам ідыёму
І вобраз твой як ідэал ствараю.
І хай пануе ў душы маёй спакуса
Не пачынаць ізноў душы маёй ваганні,
Бо ты жа ведаеш, каханне – ёсць пакута,
А я ізноў без галавы туды кідаюсь!
І можа быць пазней я пашкадую,
Што перавагу аддала душы і сэрцу,
І можа прыйдзецца мне зноў узяць іголку,
Каб залатаць крываву рану, што на сэрцы.
А можа будзе ў нас з табою ўсё іначай,
І будзе  так усё, як я таго хацела,
І ты заўсёды пры сустрэчы нашай
Вачамі будзеш усміхацца смела,
І пацалунак твой я вогненны адчую,
Што на шчацэ маёй ня смела ты пакінеш
І асалоду у душы сваёй пачую,
Што нарадзілася каханне ў Нашым сэрцы.
Але ж прачнулася і сон рукой унесла,
А можа будзе з намі гэта ўсё рэальна?!
І раптам неяк затрымцела маё сэрца,
І зразумела, што ты будзеш маім шчасцем!
І хоць нi разу мы не бачылiсь з табою,
Не дакраналіся адзiн адно рукамі,
Але з табою ўжо маглі мы дакрануцца
Сваімі душамі і нашымі сэрцамі!


Рецензии