Апошняе падарожжа

Плыў Караткевіч на плыце па Прыпяці
І Герадота ў моры цень тым выглядзеў.
Плыў Караткевіч па вадзе -- вада-бяда.
А ён глядзеў на новы дзень, што дум дадаў:

Няўжо Авідзія сляды тут знойдуцца
І па мясцінах залатых ён пройдзецца?
Сустрэне Відзіуш-гара усмешкаю,
Ды позірк творцы дагараў паспешліва.

Мястэчка Лахва, рэчка Смердзь прыўкрасная
Яму паслалі гэту смерць заўчасную.
Па хвалях стукае вясло -- бягуць кругі...
На хвалях човен панясло зямной тугі.

Плыў Караткевіч на плыце па Прыпяці
І Герадота ў моры цень тым выглядзеў.
Прыселі ўдвух каля агню параіцца --
Накрылі думкі туманы да раніцы.


Рецензии