Палессе

Люблю цябе, мой край палескi,
Зямля цудоўная мая!
З вачамi дзiўнымi пралескi
I спеў над рэчкай салаўя.

Краiн аб’ездзiла нямала –
Вялiкiх, дзiўных гарадоў,
Але, дзе б я не вандравала,
Заўседы хочацца дамоў.

Люблю ў начы глядзець на зоры,
Што шлюць свой свет нам на Зямлю…
Твае лясы, твае азёры
Я як жыццё само люблю.

25.03.2017
#стиховар


Рецензии