Кацяня
У маленечкіх вочках - самота.
Ужо забылася слова "сям'я",
І "давер да людзей", і "пяшчота".
Непатрэбнае ні аднаму
З тых людзей, што за метр абыходзяць.
І ўнутры на пытанне: "Чаму?"
Днем и ноччу адказ не знаходзіць.
"Мабыць я не такое, як усе?
Можа вушкі даужэй, мо з-за шэрсці?"
І ўпадае у сум пакрысе...
"Не патрэбнае нават и дзесьці".
Вельмі рэдка, пабавіць каб час,
Падыходзіць малеча пагладзіць.
Але гэта забава "на раз",
Усе сыходзяць, няма чаго баіць.
А так хочацца зноуку цяпла,
Дакрананняу і рук чалавечых,
Варкатаць на каленях спаўна
Ад каго не хацелася б збегчы.
Новы дом, гаспадар, дзе з рання
Малако. І ляжаць на падлозе.
Думкі... Мары.... - Сядзіць кацяня
Недзе там, як заужды, пры дарозе....
Свидетельство о публикации №117072505267