Ратуй мяне
Праўду слоў Тваіх прызнаю.
Навучання звыш я чакаю,
І святла спазнання прашу.
Ноччу ўспамінаў я закон Твой,
Аб Табе, Спадар, разважаў,
Буду жыць з Табою бясконца,
Што б мне вораг там ні шаптаў.
Ратуй мяне-
Вадою жывою мяне напаі.
Пачуй мяне-
І буду захоўваць Твае адкрыцці.
Скіруй мяне
На шлях выканання законаў Тваіх.
І буду я
Ісці да канца па слядах усіх святых.
У слова, Бог, Тваё я паверыў,
І цяпер наперад іду.
Колькі Ты мне шляху адмерыў,
Увесь з Табой, мой Бог, я прайду.
Ратуй мяне,
Надзею пашлі і дух умацуй.
Ратуй мяне,
І словы тыя, што ў сэрцы пачуй.
Ратуй мяне,
Хоць з попелу вершнік стаіць на шляху.
Ратуй мяне,
І сілай Сваёй барані ад граху.
Адзінае шчасьце ёсьць - Бога знайсьці.
Адзінае шчасьце ёсьць - з Богам ісьці.
Адзінае шчасце- захоўваць Твой шлях
І несці Твой крыж над сабою як сцяг.
На крылах душы да Цябе я лячу,
Твой горад на небе убачыць хачу.
Нібы праз пустыню наперад іду,
З Табою шлях скончу і ў неба ўвайду.
Свидетельство о публикации №117072503644