Самота
Што сёння вырасла ў душы.
Лягла на дно яго, а потым
Пабегла шпарка па шашы.
Сярод машын на светлафоры
Яна спыніла свой пагляд
На дзіўным колеры чырвоным,
Што супыніў машынаў рад.
З разбегу скочыла улева
І паімчала хутка ў Храм.
Яна такое права мела --
Ёй надакучыў шум і гам.
Я назіраў за ёй тры ночы,
Калі пісаў свае радкі.
Я чуў, як той самоты вочы
Чытаюць словы з-пад рукі.
Як без яе ўзляцець да неба,
Адчуць палёт сваёй душы?
У той самоты -- водар хлеба
І песня вольная ў цішы.
Свидетельство о публикации №117072410355