***

Летняя ноч б'ецца ў шыбіну сойкаю,
Ценем ад крылаў хістае спакой:
То шагаціць, то спалохана войкае
І пазірае ў мой цёмны пакой.

Сталі чамусьці ўсе ночы трывожнымі:
Вецер скуголіць, нібыта зімой.
Бога прашу, каб даў веры ён кожнаму,
З тых, хто сягоння быў побач са мной.

Божа магутны! -- Пачуй словы гэтыя!
Дай беларусам надзеі святой,
Каб іх пачуцці з'ядналіся з мэтаю,
Ласкаю Божаю, літасцю той.

Не адракайся зямлі беларускае,
Што з Еўфрасінняй з'яднала цябе.
Веры славянскай сцяжыначка вузкая
Крышачку большаю стала цяпер.

Божая літасць да кожнага вернецца,
Хто не адрокся ад роднай зямлі,
Тых каранёў, што малітвамі мерацца
І свой пачатак ад веры ўзялі.


Рецензии