Заклiк

Хутчэй прачынайся, народ Беларусі! --
Даволі цярпець табе кпіны і здзек,
Якія трываць цябе здрайца прымусіў,
Што роднае мовы забыўся ў хадзе.

Яна яму стала той косткаю ў горле,
Якую не вынуць, каб радасна жыць.
Сіпаты той голас, бы дзірка на горне,
Што зранку не будзіць, паветрам дрыжыць.

Хіба хто пачуе такую пабудку?
Хіба хтосьці ўчуе, як стогне народ,
Калі ветэранаў піхаюць у будку
Прыхільнікі здрайцы, што сеюць смурод?

Іх рухам і ўчынкам няма тлумачэння --
Сумленне яны прадалі за рубель.
Знікае надзея, бы рэчак цячэнне.
Не грае музыка на меднай трубе.
 


Рецензии