каждый день я в верности клянусь
Кожны дзень у вернасці клянуся
Я табе, бацькоўскі родны кут,
Любая часцінка Беларусі,
І жыццё, і радасць мае тут!
Тут ярчэй гараць на небе зоркі,
І вяселка зіхаціць ярчэй,
Самыя цікавыя вячоркі,
Больш няма нідзе такіх людзей!
Кожную хвіліну лашчыць вока –
Шэраг стромкіх елачак, бяроз,
І гняздо буслоў непадалёку
Сэрца маё радуе да слёз...
Радуюць душу ў садзе кветкі,
І язміну водар, пах густы,
Ад рамонкаў белыя палеткі…
Край бацькоўскі светлы і святы!
Прыпеу:
Зноу i зноу, як i раней, спяшаюся
У вёсачку, дзе усё мне так знаёма,
Дзе б я нi была, заужды вяртаюся
Да парогу бацькавага дому!
фото автора
Свидетельство о публикации №117072105184
Антон Зани 01.11.2017 13:03 Заявить о нарушении
Благодарю Вас за внимание и добрые слова!
С уважением и теплом,
Галина Синякова 01.11.2017 13:24 Заявить о нарушении