НОЧ
Што пляце павуцінне сноў.
У яе столькі многа рук,
Ды шкада,-- вельмі мала слоў.
Ноч нямая -- яна маўчыць
І не хоча ўсім нам казаць
Пра нябачную далячынь,
Адкуль шляху няма назад.
Сярод выспелых, зорных ніў,
Дзе дарог лёг Малочны шлях,
Я сягоння цябе прысніў --
Ты збірала расу ў палях.
Поўны жбан той святой расы
Ты кульнула з вышынь уніз.
Засвяціліся каласы --
Вольны дзень над зямлёй павіс.
Свидетельство о публикации №117072009178