Майскi снег
Нібыта з бізнэс-класа ў эканом,
Хвалюючыся, хатнія фіялкі
Глядзяць на вэрхал вішань за вакном.
Вішнёвы цвет, пазбавіўшыся цноты,
Віруе ашалелым матылём,
Плугі вятроў свідруючы лістотай,
Лупцуючыся ўласным бадыллём.
Не бачыўшы цяпла, ані пяшчоты,
Разбэшчаным фіялачкам на смех,
Урочлівы зімовым закалотам,
Ляціць з галін падвойны майскі снег.
Шпурляючы пялёсткавую сУмець,
Затым – зялёны шрот па гледачах,
Суквеццямі ўзлятаюць – і пасуюць,
Нібыта ведзьмакі на дзеркачах,
Загартавана пунсавеюць душы,
Сцвярджаючыся костачкай знутры.
А побач прыбіральшчык абцярушыць
З фіялачак макуху, спадары.
Ды дачакаўшы лета палавіны,
Па востра-кармазінавую жарсць
Караскаецца людзтва на драбіны,
Забыўшыся фіялкі паліваць.
Свидетельство о публикации №117072000859