The Rolling Stones - Little red rooster, пераклад

Я маленькі чырвоны пеўнік, дзеці,
Не квахчу кожны дзень пра рай.
Я маленькі чырвоны пеўнік, дзеці,
Басалай, абібок, гультай.
Я гармідар падворку ў сваім павеце,
Друз хаосу, бардак, раздрай.

Што сабакі збрахаліся сёння, дзеці,
Ганчакі не сціхалі выць?
Сёння звягалі ўсе сабакі, мае вы дзеці,
Ганчакі паздыхалі выць:
Людзі-коткі палююць на пеўня смерцю,
Каб маленькую чырвань збіць.

Хто дзе ўбачыць чырвонага пеўня, дзеці,
Прывязіце яго дамоў.
Як, на бога, сустрэнеце пеўня, дзеці,
Мне звярніце яго дамоў!
З той пары, што няма каму з раю пеці-
Мой спакой разам з ім сышоў.


http://www.youtube.com/watch?v=uYJ0TbS2BPU
Там і тэкт англійскі ў каментах.)))


Рецензии