Цячэнне жыцця
Што з'ядналіся ранняй вясною:
Жыць цячэннем адным пачалі,
Дыхаць думкаю весняю тою.
Ты шапочаш мне ціха аб тым,
Што нясу вельмі хутка я хвалі.
Яны граюць кахання матыў,
Які я ад цябе не хаваю.
На маіх берагах ветракі
Лёс айчыны задумліва круцяць.
Час на долю іх выпаў такі --
Ветракі ля вады, нібы людзі.
Іхні лёс поўны гора і слёз --
Ён глядзіць на ваду, як збавенне.
Каля іх не прыкмеціш ты воз --
Замест зерня з мукою -- каменне.
Заспявай мне, прашу, заспявай,
Тую песню, што колісь гучала,
Каб ад сну абудзіўся мой край,
Каб надзея людзей абвянчала.
Свидетельство о публикации №117071904976